«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
НЭЭМІІ 13:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай дзеля гэтага пра мяне, Божа мой; ды не забывайся пра мае добрыя ўчынкі, якія зрабіў я ў доме Бога майго і ў службах Яго! Біблія (пераклад А.Бокуна) Узгадай пра мяне, Божа мой, дзеля гэтага і ня вытры добрых учынкаў маіх, якія я зрабіў для Дому Божага і для абслугі яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спамяні мяне за гэта, Божа мой, і ня згладзь руплівых дзеяў маіх, якія я рабіў дзеля дому Бога майго і дзеля служэньня пры ім! |
«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
І звыш таго, з любові да дома Бога майго, аддаю з маёмасці маёй на дом Бога майго золата і срэбра, за выключэннем таго, што ўжо прыгатаваў на дом святы:
І пахавалі яго ў горадзе Давіда разам з царамі, бо добрым быў да Ізраэля, да Бога ды да Яго святыні.
Але і іншае, што спатрэбіцца для дома Бога твайго, выдадуць хай з царскай скарбоўні.
Таксама паведамляем вам, што не маеце права абкладаць падаткам, і данінаю, і падаткам на харчы ўсіх святароў, і левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, нявольнікаў і паслугачоў гэтага дома Божага.
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
Таксама я загадаў левітам, каб ачысціліся і пайшлі пільнаваць брамы і святкаваць дзень суботні. І за гэта, такім чынам, памятай пра мяне, Божа мой, і будзь да мяне міласцівы паводле бязмежнай літасці Тваёй!
і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.
Памятай пра мяне, Божа мой, на карысць паводле ўсяго таго, што я зрабіў для гэтага народа.
і сказаў так: «Госпадзе, прашу, успомні, малю, як вёў я сябе адносна Цябе верна і са шчырым сэрцам і, што добрае ў вачах Тваіх, тое рабіў». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
Хто пераможа, апранецца ў вопратку белую, і не выкраслю імя яго з кнігі жыцця, і прызнаю імя яго перад Айцом Маім і на віду ў анёлаў Яго.