МАЦЬВЕЯ 8:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А людзі дзівіліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора Яго слухаюць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) А людзі зьдзіўляліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго? |
так што людзі дзівіліся, бачачы, што нямыя гавораць, нямоглыя аздараўляюцца, і кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць. І ўслаўлялі Бога Ізраэля.
Пачуўшы гэта, Ісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: «Сапраўды кажу вам: ні ў кога не знайшоў Я такой веры ў Ізраэлі.
І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.
А калі Ён пераплыў праз мора ў краіну Гергесінскую, выйшлі насустрач Яму двое апанаваных дэманамі, якія выходзілі з магіл, і такія страшныя, што ніхто не мог праходзіць гэтаю дарогай.
І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»
І тым больш яны дзівіліся, кажучы: «Усё добра робіць, і каб глухія чулі, робіць, і каб нямыя гаварылі».