А ты вазьмі з сабой усякай ежы, якою можна наесціся, і збяры да сябе; і будзе яна для цябе, як і для іх, на спажыванне».
МАЦЬВЕЯ 6:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паглядзіце на птушак нябесных, якія ані сеюць, ані жнуць, ані збіраюць у свірны, а Айцец ваш, Які ёсць у небе, корміць іх. Ці ж вы не шмат важнейшыя за іх? Біблія (пераклад А.Бокуна) Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зірнеце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні зьбіраюць у засекі; і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не намнога лепшыя за іх? |
А ты вазьмі з сабой усякай ежы, якою можна наесціся, і збяры да сябе; і будзе яна для цябе, як і для іх, на спажыванне».
Які вучыць нас болей за зямных жывёл, і больш за птушак паднебных дае нам мудрасць?”
Хто гатуе крумкачу страву яго, калі дзеці яго, туляючыся, клічуць да Бога, бо не маюць ежы?
Бо гэтага ўсяго пагане шукаюць, але Айцец ваш, Які ёсць у небе, ведае, што вы ва ўсім гэтым маеце патрэбу.
Ды сказаў: “Вось што зраблю: развалю свае свірны, і пабудую большыя, і туды збяру ўсе плады мае і даброцце маё,