На дзень святочны намеснік меў звычай адпускаць народу аднаго вязня, якога хацелі б.
МАЦЬВЕЯ 27:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А меў ён тады вядомага вязня, які зваўся Барабам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мелі ж тады знакамітага вязьня, называнага Барабба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Быў тады ў іх вядомы вязень, званы Варава. |
На дзень святочны намеснік меў звычай адпускаць народу аднаго вязня, якога хацелі б.
І, калі ўсе яны сабраліся, сказаў Пілат: «Каго вы хочаце, каб я вам адпусціў? Барабу ці Ісуса, Якога завуць Хрыстом?»
Быў жа нейкі адзін, на імя Бараба, увязнены разам з бунтаўнікамі, які ў час бунту ўчыніў забойства.
адпусціў ім таго, хто за бунт і за забойства быў кінуты ў вязніцу, якога дамагаліся, а Ісуса выдаў на іх волю.
Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.
Прывітайце Андраніка і Юнію, сваякоў маіх, увязненых разам са мною, праслаўленых сярод Апосталаў, якія перш за мяне былі з Хрыстом.