МАЦЬВЕЯ 26:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады адышоў адзін з дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, да першасвятароў Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады пайшоў адзін з Дванаццаці, называны Юда Іскарыёт, да першасьвятароў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады адзін з дванаццацёх, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасьвятароў |
І, адказваючы, Юда, які Яго выдаў, сказаў: «Ці не я гэта, Рабі?» Гаворыць яму: «Ты сказаў».
А калі Ён яшчэ гаварыў, вось, Юда, адзін з дванаццаці, падышоў, а з ім вялікі натоўп з мечамі і палкамі, накіраваны першасвятарамі і старэйшынамі народа.
Тады Юда, які Яго выдаў, бачачы, што Ён асуджаны, праняты жалем, аддаў трыццаць срэбранцаў першасвятарам і старэйшынам,
І ў час вячэры, калі д’ябал ужо ўклаў у сэрца Юды Сімонава Іскарыёта, каб выдаў Яго,
Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я падам умочаны хлеб». І, памачыўшы хлеб, падаў Юдзе Сімонаву Іскарыёту.
Але і Юда, які Яго выдаў, ведаў гэтае месца, бо Ісус часта там збіраўся са Сваімі вучнямі.
«Мужы браты, здзейснілася тое, што ў Пісанні прадказаў Дух Святы вуснамі Давіда пра Юду, які быў правадыром тых, што ўзялі Ісуса,
Ён, вось, атрымаў зямлю як узнагароду за злачынства і, рынуўшыся, раздзёрся напалам, ды вылілася ўсё нутро яго.