МАЦЬВЕЯ 24:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуеце вы пра войны і чуткі пра войны; глядзіце, каб не напалохаліся, бо так належыць быць, але гэта яшчэ не канец. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзеце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец: |
Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая — Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!»
і скажы яму: “Глядзі, каб маўчаў, не палохайся і хай тваё сэрца не трывожыцца дзеля гэтых двух хвастоў дымных галавешак, з прычыны шалёнай злосці Разіна, і Сірыі, і сына Рамэліі,
О меч Госпада, дакуль яшчэ не супачынеш? Вярніся ў похвы свае, супакойся і стрымайся!
І ты, сын чалавечы, праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог да аманіцян і адносна іх знявагі; і кажы: “Меч, меч быў вынуты з ножан для забівання, завостраны для вынішчэння і блішчыць”.
І будзе прапаведавацца гэтае Евангелле Валадарства па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
А калі пачуеце пра войны і замяшанні, не злякайцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ не зараз канец».
Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І да злачынцаў быў залічаны”. Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца ваша, і няхай не ведае страху.
каб вы не хісталіся паспешна розумам і не палохаліся ці то ад духа, ці то праз слова, ці то праз ліст, нібы ад нас, што быццам надыходзіць дзень Хрыстовы.
І выйшаў тады іншы конь, агніста-чырвоны; і таму, што сядзеў на ім, дадзена, каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі, і дадзены яму вялікі меч.