МАЦЬВЕЯ 15:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) той можа не шанаваць бацькі свайго ці маці сваю”. Так скасавалі вы слова Божае дзеля вашай традыцыі. Біблія (пераклад А.Бокуна) той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. |
Як жа вы кажаце: “Мы — мудрыя, і закон Госпада — з намі”? Сапраўды, падманнае пяро пісараў зрабіла яго хлуснёю.
Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.
Вы ж кажаце: “Той, хто скажа бацьку або маці: “Дар ёсць тое, у чым табе ад мяне была б карысць”,
перакручваючы Слова Божае праз традыцыю вашу, якую перадаяце далей, ды многа падобнага робіце».
Калі ж які верны, ці верная, мае ўдоў, дык няхай апякуецца над імі і не абцяжарвае царквы, каб яна магла ўспамагаць тым, якія сапраўды ўдовы.
Калі ж хто не апякуецца над сваімі, тым больш хатнімі, той выракся веры і горшы за нявернага.