І, калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе яму даравана, а хто скажа супраць Духа Святога, не будзе яму даравана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.
МАЦЬВЕЯ 12:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Гаспадаром суботы ёсць Сын Чалавечы». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы. |
І, калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе яму даравана, а хто скажа супраць Духа Святога, не будзе яму даравана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.
Бо як Ёна быў у чэраве вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе галаву прыхіліць».
Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу даравання грахоў, – гаворыць тады спаралізаванаму: “Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой”».
Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе, зберагаючы, тое, што яму даспадобы, каб не рабіліся зборы тады, як я прыбуду.
для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.