Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАРКА 9:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Ісус, сеўшы, паклікаў дванаццаць, і гаворыць ім: «Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх паслугачом».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І, сеўшы, паклікаў Дванаццаць, і кажа ім: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і служыцелем для ўсіх».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сеўшы, паклікаў дванаццаць і сказаў ім: хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою.

Глядзіце раздзел



МАРКА 9:35
10 Крыжаваныя спасылкі  

Між пыхліўцаў — толькі сваркі, а ў пакорлівых — мудрасць.


Ты, вось, шукаеш вялікага для сябе? Не шукай! Бо вось, навяду Я няшчасце на кожнае цела, — кажа Госпад, — але табе дам тваю душу, як здабычу, па ўсіх месцах, дзе колечы пойдзеш”».


Хто большы з вас – будзе вашым паслугачом.


І, узяўшы дзіця, паставіў яго між імі, і прытуліў яго, і сказаў ім:


Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў больш апраўданым, чым той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».


Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр – як паслугач.


Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».