Калі пачуў гэта Ілля, закрыў твар свой плашчом і, выйшаўшы, стаў ля ўваходу ў пячору; і, вось, голас, які кажа яму: «Ілля, што ты робіш тут?»
МАРКА 14:54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пётра ж здалёку ішоў за Ім, аж увайшлі ў сярэдзіну панадворка першасвятара, і потым сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Пётар здалёк ішоў за Ім ажно на панадворак першасьвятара, і сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню. |
Калі пачуў гэта Ілля, закрыў твар свой плашчом і, выйшаўшы, стаў ля ўваходу ў пячору; і, вось, голас, які кажа яму: «Ілля, што ты робіш тут?»
І, прыбыўшы туды, заначаваў у пячоры. І вось, прамовіў да яго Госпад, і сказаў яму: «Што ты тут робіш, Ілля?»
Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народа ў палац першасвятара, званага Каяфам,
Пётра ішоў за Ім здалёку аж да двара першасвятара. І, увайшоўшы ў сярэдзіну, ён сядзеў з паслугачамі, каб убачыць канец.
Там стаялі нявольнікі і паслугачы пры гарачым вуголлі, бо было зябка, і грэліся; а разам з імі быў і Пётра, стоячы і грэючыся.
А Сімон Пётра стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: «Ці і ты не з вучняў Яго?» А ён адрокся і сказаў: «Не!»
А [некаторыя] гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Галаад. І калі Саўл быў яшчэ ў Галгале, увесь народ, які быў пры ім, быў надта напалоханы.