Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАРКА 14:54 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

54 І Пётар здалёк ішоў за Ім ажно на панадворак першасьвятара, і сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

54 Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

54 Пётра ж здалёку ішоў за Ім, аж увайшлі ў сярэдзіну панадворка першасвятара, і потым сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні.

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 14:54
15 Крыжаваныя спасылкі  

А слугі і паслугачы, распаліўшы вуглі, бо было сьцюдзёна, стаялі і грэліся. Пётар таксама стаяў з імі і грэўся.


Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на панадворак першасьвятара на імя Каяфа.


А Сымон Пётар стаяў і грэўся. Тады сказалі яму: «Ці і ты ня з вучняў Ягоных?» Ён адрокся і сказаў: «Не».


І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.


Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу, бо дух ахвочы, а цела кволае».


Пётар жа ішоў за Ім здалёк аж да панадворку першасьвятара; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з паслугачамі, каб бачыць канец.


І сталася, калі пачуў [гэта] Ільля, ён закрыў аблічча сваё плашчом сваім, і выйшаў, і стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас да яго кажа: «Ільля, што ты тут?»


І прыйшоў туды, і начаваў у пячоры. І вось, слова ГОСПАДА да яго, і Ён сказаў яму: «Што ты тут, Ільля?»


А [некаторыя] Гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Гілеад. А Саўл быў яшчэ ў Гільгале, і ўвесь народ, які быў пры ім, дрыжаў [ад страху].


І калі Пётар быў на пана­дворку ўнізе, прыходзіць адна са служак першасьвятара


Схапіўшы Яго, яны павялі [Яго], і прыйшлі ў дом першасьвятара. А Пётар ішоў за Ім здалёк.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы