МАРКА 12:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслалі да Яго некаторых з фарысеяў і ірадыянаў, каб падлавіць Яго ў слове. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадыянаў, каб злавіць Яго на слове. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасылаюць да Яго некаторых фарысэяў і ірадыян, каб падлавіць Яго на слове. |
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
якія прымушалі людзей грашыць словам і ставілі падножку таму, хто патрабаваў суда ў браме, і справядлівага абкідвалі неадпаведнымі словамі.
А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».
Вось, яны, падышоўшы, спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты справядлівы і нікому не патураеш, і не глядзіш на аблічча людзей, але дарозе Божай па праўдзе навучаеш. Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»
Фарысеі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, як бы Яго загубіць.
І Ён загадаў ім, кажучы: «Глядзіце, сцеражыцеся кіслі фарысейскай ды кіслі Ірадавай».
падпільноўваючы Яго і шукаючы, каб падлавіць у чым-небудзь з Яго вуснаў, каб абвінаваціць Яго.