І, увайшоўшы ў сярэдзіну воблака, Майсей узышоў на гару; і заставаўся ён там сорак дзён і сорак начэй.
МАРКА 1:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ён прабыў у пустыні сорак дзён, і выпрабоўваўся шатанам; і жыў побач са звярамі, і анёлы паслугавалі Яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушваны шатанам; і быў між зьвяроў, і анёлы паслугавалі Яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны сатаною, і быў са зьвярамі; і анёлы слугавалі Яму. |
І, увайшоўшы ў сярэдзіну воблака, Майсей узышоў на гару; і заставаўся ён там сорак дзён і сорак начэй.
Такім чынам, быў там з Госпадам сорак дзён і сорак начэй; не еў хлеба і не піў вады; і напісаў [Бог] на табліцах словы запавету, дзесяць слоў.
Ці не разумееш, што Я мог бы прасіць Айца Майго, і Ён выставіў бы Мне зараз больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
Калі мінула сорак дзён і столькі ж начэй, даў мне Госпад дзве каменныя табліцы, табліцы запавету,
і ўпаў я перад Госпадам, як раней, сорак дзён і начэй не еў хлеба і не піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусціліся супраць Госпада і раздражнілі Яго да гневу,
І ляжаў я перад Госпадам сорак дзён і начэй, на працягу якіх пакорна маліў, каб Ён не нішчыў вас, як прыгразіў.
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
Бо мы маем не такога першасвятара, які б не мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобным чынам спакушанага ва ўсім, апроч граху.