МАЛАХІІ 3:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы кажаце: “Надарма служыць Богу! Бо якую карысць мы мелі з таго, што пільнавалі прыказанні Яго і што хадзілі сумныя перад Госпадам Магуццяў? Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы казалі: «Марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы захоўвалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобе перад абліччам ГОСПАДА Магуцьцяў? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы кажаце: марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы трымаліся пастановаў Яго і хадзілі ў жалобнай вопратцы прад абліччам Госпада Саваофа? |
Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне.
“Чаго посцілі мы, а Ты не бачыў? Упакорвалі душу нашу, а Ты не ведаеш?” Вось жа, у дзень посту вашага вы робіце [свае] справы, і прыціскаеце ўсіх працаўнікоў вашых.
А яны сказалі: «Надарма! Мы пойдзем за сваімі ўласнымі задумамі, і кожны будзе паводзіць сябе паводле сапсаванасці ліхога сэрца свайго».
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
А вось з таго часу, як перасталі мы складаць ахвяры царыцы неба і складаць ёй ахвяры вадкія, церпім нястачу ва ўсім і прападаем ад меча і голаду.
Звяртаюцца да таго, хто не дапаможа, сталіся, як лук падманны; падуць ад меча князі іх дзеля нястрыманасці языка свайго: такое пасмяянне з іх у зямлі Егіпецкай.
«Дык цяпер, — кажа Госпад, — павярніцеся да Мяне ўсім сэрцам вашым праз пост, і плач, і бедаванне.
І будзе ў той час: Я з паходнямі абшукаю Ерузалім і пакараю людзей, якія сядзяць у брудзе сваім і кажуць у сэрцах сваіх: “Не зробіць Госпад добрага, не зробіць і благога”.
Узмацніліся словы вашы супраць Мяне, — кажа Госпад, — і вы пытаецеся: “Што такое гаворым мы супраць Цябе?”