У той час Юда пакінуў братоў сваіх і накіраваўся да чалавека адаламіта на імя Хіра.
МІХЕЯ 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яшчэ здабыўцу прывяду да цябе, жыхарка Марэсы: ён прыйдзе аж да Адалама, славы Ізраэля! Біблія (пераклад А.Бокуна) Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхарка Марэшы. Аж да Адуляму пойдзе слава Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ нашчадка прывядуць да цябе, жыхарка Марэша; ён пройдзе да Адалама, славы Ізраіля. |
У той час Юда пакінуў братоў сваіх і накіраваўся да чалавека адаламіта на імя Хіра.
І гэтыя трое з трыццаці прыйшлі ў час жніва і прыбылі да Давіда ў пячору Адалам; а лагер філістынцаў размясціўся ў лагчыне Рэфаім.
А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?
Адносна сыноў Амона. Гэта кажа Госпад: «Ці ж Ізраэль не мае сыноў? Або ці ж не мае ён спадкаемцы? Дык чаму Мільком узяў спадчыну Гада і яго народ жыве ў гарадах іх?
І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адалам; калі аб гэтым даведаліся браты яго і ўвесь дом бацькі яго, яны пайшлі за ім туды.