ЛЯВІТ 8:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабілі Аарон і сыны яго ўсё, што сказаў Госпад праз Майсея. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабілі Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў ім ГОСПАД праз Майсея. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выканаў Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў Гасподзь праз Майсея. |
Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана».
таксама пакрыў галаву яму кідарам, і на яго спераду паклаў залатую бляху, святую дыядэму, так, як загадаў Майсею Госпад.
Па прашэсці васьмі дзён паклікаў Майсей Аарона, і сыноў яго, і старэйшын родаў Ізраэля ды сказаў Аарону:
Не дадавайце нічога да слова, што я вам кажу, ані аднімайце ад яго; выконвайце прыказанні Госпада, Бога вашага, якія я вам загадваю.
Кажа яму Самуэль: «Ці ж Госпад хоча цэласпаленняў і крывавых ахвяр больш, чым паслушэнства голасу Госпада? Бо лепш паслухмянасць, чым крывавыя ахвяры, і пакорлівасць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.