ЛЯВІТ 25:55 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо сыны Ізраэля — гэта Мае нявольнікі, якіх Я вывеў з зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш! Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо сыны Ізраіля — гэта нявольнікі Мае, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш! Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо сыны Ізраілевыя Мае рабы; яны Мае рабы, якіх Я вывеў зь зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш. |
І сказаў Майсей народу: «Памятайце пра той дзень, у які выйшлі вы з Егіпта, з дома няволі; бо дужаю рукою вывеў вас Госпад з таго месца; так што не ежце вы заквашанага хлеба.
бо Я — Госпад, Бог твой, Святы Ізраэля, твой Збаўца: Я даў Егіпет на адкупленне цябе, Этыёпію і Сабу — за цябе,
Бо яны — Мае нявольнікі, Я іх вывеў з зямлі Егіпецкай; не павінны яны быць прадаваныя як нявольнікі.
Калі ж такім чынам выкупіцца не зможа, то ў годзе юбілейным вызваліцца разам з дзецьмі сваімі.
Не рабіце сабе ідалаў і выяў, і не стаўляйце ані камянёў, ані каменных фігур не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — Госпад, Бог ваш.
Цяпер жа, вызваленыя ад граху ды ўчыненыя паслугачамі Бога, маеце плод ваш на асвячэнне, а канец – жыццё вечнае!
для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.