ЛУКАША 22:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шатан жа ўвайшоў у Юду, якога празывалі Іскарыётам, аднаго з дванаццаці; Біблія (пераклад А.Бокуна) А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх, |
Тады кажа яму Ісус: «Ідзі прэч ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяцца будзеш і аднаму Яму служыць будзеш”».
А сказаў гэта не таму, што ён дбаў пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей ды, маючы грашовы капшук, насіў тое, што туды кідалі.
Не аб усіх вас гавару; Я ведаю, каго выбраў, але каб споўнілася Пісанне: “Нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць Мяне”.
І ў час вячэры, калі д’ябал ужо ўклаў у сэрца Юды Сімонава Іскарыёта, каб выдаў Яго,
Пётра ж сказаў: «Ананія, чаму шатан напоўніў тваё сэрца, каб ты падмануў Духа Святога і затрымаў у сябе частку атрыманых за поле грошай?