ЛУКАША 22:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) І шукалі першасьвятары і кніжнікі, як забіць Яго, бо баяліся народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу. |
Але вінаградары, бачачы сына, гаварылі адзін аднаму: “Гэта спадкаемец. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем яго спадчынаю”.
«Вы ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
Да Пасхі і свята праснакоў заставалася два дні. Дык першасвятары і кніжнікі шукалі, як Ісуса схапіць хітрасцю і забіць.
І шукалі кніжнікі і першасвятары, як накласці на Яго рукі ў тую гадзіну, але баяліся народа; бо зразумелі, што гэтую прыпавесць гаварыў пра іх.
А першасвятары і фарысеі далі загад, каб, калі хто даведаецца, дзе Ён, паведаміў, каб Яго ўзяць.
Бо сапраўды сышліся ў гэтым горадзе супраць святога Паслугача Твайго Ісуса, Якога Ты намасціў, Ірад і Понцкі Пілат з паганамі ды народам Ізраэля,