і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя».
ЛУКАША 19:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А тых ворагаў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі валадарыў, прывядзіце сюды ды забіце перада мною”». Біблія (пераклад А.Бокуна) А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ворагаў маіх тых, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзеце сюды і набеце перада мною. |
і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя».
Гэта адплата тым, якія прыцясняюць мяне ў Госпадзе і якія прамаўляюць ліхое супраць душы маёй.
Убачыце, і будзе радавацца сэрца ваша, і косці вашы набяруць свежасці, як мурог, ды рука Госпадава аб’явіцца на паслугачах Яго, а гнеў — на Яго ворагах.
Голас крыку з горада, голас са святыні, голас Госпада, Які дае адплату непрыяцелям Сваім.
Бог, рупліва апякуючы і помслівы Госпад, мае абурэнне; і помсціць Госпад ворагам Сваім, і спаганяе гнеў на непрыяцелях Сваіх.
і ў бушуючым патопе Ён знішчыць ворагаў Сваіх, і непрыяцеляў Яго будзе пераследаваць цемра.
І ўгнявіўся валадар, і, паслаўшы сваё войска, знішчыў тых забойцаў і горад іх спаліў.
А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.
Прыйдзе і заб’е гэтых вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым». Тыя, што чулі гэта, сказалі: «О, каб гэтак не было!»
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
І казаў народ Самуэлю: «Хто гэта казаў: “Ці можа Саўл цараваць над намі?” Аддайце нам гэтых людзей, і мы заб’ём іх».