Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
ЛУКАША 12:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго росту? Біблія (пераклад А.Бокуна) І хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ды і хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? |
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
Ані таксама сваёй галавой не прысягай, бо ты не можаш аніводнага воласа зрабіць белым або чорным.
Ён шукаў пабачыць Ісуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, бо быў малога росту.