Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 12:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Калі вы нават і найменшай рэчы не можаце, дык чаму пра іншыя турбуецеся?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Дык вось, калі і найменшага ня можаце, навошта клапоціцеся пра іншае?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Дык вось, калі і найменшага зрабіць ня можаце, чаго ж турбуецеся за астатняе?

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 12:26
7 Крыжаваныя спасылкі  

Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.


Прыгледзься да спраў Божых: бо ніхто не змог бы выпрастаць тое, што крывым Ён зрабіў.


Вось чаму кажу вам: не турбуйцеся пра жыццё ваша, што будзеце есці і што піць, ані пра цела ваша, у што апранацца будзеце. Ці ж жыццё не важнейшае за ежу, а цела – за адзенне?


Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго росту?


Прыгледзьцеся да лілей, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць; але кажу Я вам: нават Саламон ва ўсёй сваёй славе не быў так апрануты, як адна з іх.


Таму вы не шукайце, што будзеце есці або што будзеце піць, і не турбуйцеся.


Усе клопаты свае ўскладайце на Яго, бо Ён пра вас рупіцца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы