Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 12:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо душа важнейшая за ежу, і цела – за адзенне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Душа большая за ежу, і цела — за адзеньне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

душа большая за ежу, і цела - за вопратку.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 12:23
9 Крыжаваныя спасылкі  

і вывелі яго, і пакінулі за горадам. Там сказаў: «Ратуйся, ідзе размова пра жыццё тваё; і не азірайся назад, і не затрымлівайся нідзе ў гэтай мясцовасці, але ў гарах шукай ратунку, каб не загінуць!»


Тады сказаў Госпад шатану: «Вось усё, што ён мае, — у руце тваёй; толькі на яго не ўздымай рукі тваёй». І адышоў шатан ад аблічча Госпада.


Шатан у адказ сказаў Яму: «Скуру за скуру, а за душу сваю аддасць чалавек усё, што мае.


І сказаў Госпад шатану: «Вось, ён у руцэ тваёй, толькі душу яго захавай».


Выкуп душы чалавека — яго багацце, а хто бедны — не вытрымлівае папроку.


І сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся дзеля душы вашай, што будзеце есці, ані дзеля цела, што на яго ўздзенеце.


Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, і няма ў іх ані камор, ані свірнаў, і Бог іх корміць; наколькі ж вы больш вартыя за птушак.


І, калі наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.