Гэта пастановы, прыказанні і законы, якія даў Госпад на гары Сінай адносна Сябе і адносна сыноў Ізраэля праз Майсея.
ЛІКІ 4:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта лік пакаленняў сыноў Кагата, што служаць у палатцы сустрэчы. Іх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта палічаныя сем'і Кегата, усе, якія служаць у Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэта - палічаныя з родаў Каатавых, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея. |
Гэта пастановы, прыказанні і законы, якія даў Госпад на гары Сінай адносна Сябе і адносна сыноў Ізраэля праз Майсея.
ад трыццаці гадоў і вышэй — аж да пяцідзесяці, здатных да спаўнення службы ў скініі і да выканання абавязкаў у палатцы сустрэчы,
Па загадзе Госпада, дадзеным Майсею, ён палічыў іх, і кожнага — па занятку і абавязках яго, як загадаў Госпад Майсею.