Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 4:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

49 Па загадзе Госпада, дадзеным Майсею, ён палічыў іх, і кожнага — па занятку і абавязках яго, як загадаў Госпад Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

49 Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да свайго служэньня і для [нашэньня] цяжару свайго. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

49 па загадзе Гасподнім праз Майсея вызначаны яны кожны да сваёй працы і нашэньня, і палічаны, як загадаў Гасподзь Майсею.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 4:49
18 Крыжаваныя спасылкі  

А левіты былі палічаны з імі ў пакаленні бацькоў іх.


Такім чынам, сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што Госпад загадаў Майсею.


А левіты не былі палічаны разам з сынамі Ізраэля; бо так загадаў Госпад Майсею.


І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам, згодна загаду, як сказаў яму Госпад.


І калі ў час зняцця з лагера Аарон і сыны яго пакрыюць святыню і ўсе прыналежнасці яе, тады падыдуць сыны Кагата, каб пакрытае несці, і хай не дакранаюцца да каўчэга сведчання, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кагата ў палатцы сустрэчы.


І казаў Госпад Майсею, гаворачы:


Вось такі абавязак пакаленняў Гэрсона; што яны будуць рабіць:


Гэта іх абавязкі: насіць дошкі скініі і яе жэрдкі, слупы і іх падножжы,


таксама слупы панадворка з усіх бакоў з падножжамі, і калкамі, і вяроўкамі іх; усе пасудзіны і рэчы хай палічаць і носяць такім чынам.


Гэта лік пакаленняў сыноў Кагата, што служаць у палатцы сустрэчы. Іх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.


Гэта лік пакаленняў сыноў Гэрсона, усіх, хто служыць у палатцы сустрэчы, якіх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада.


Гэта лік пакаленняў сыноў Мэрары, якіх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.


І прамовіў зноў Госпад да Майсея:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы