А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
ЛІКІ 32:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Рубэна будавалі Хесебон, Элеале і Карыятаім, Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Рубэна адбудавалі Хешбон, Элеале, Кірыятаім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны Рувімавыя пабудавалі Эсэвон, Элэале, Кірыятаім, |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
Крычыць Хесебон і Элеале, аж у Ясе чутны іх голас. Дзеля таго вызваленыя Мааба галосяць, душа яго галосіць у ім.
Супраць Мааба. Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Гора Нэба, бо ён знішчаны і асаромлены, і Карыятаім здабыты, асаромлена цвярдыня і напалохана».
Ад крыку з Хесебона аж да Элеале і да Ясы ўздымаюць яны голас свой, ад Сэгора да Аранаіма і да Эглатсэліцыі, нават воды Нэмры высахнуюць.
вось таму Я адкрыю бок Мааба, пазбаўляючы яго гарадоў, гарадоў яго, — кажу Я, — ад межаў яго, ад аздобы зямлі гэтай: ад Бэт-Есімота, ад Баал-Мэона і Карыятаіма;
Таму гаворыцца ў прымаўцы: «Ідзіце ў Хесебон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сэгона!
Нэба, Баал-Мэон, змяніўшы іх назвы, а таксама Сабаму, даючы назвы гарадам, якія адбудавалі.