І сыны Ізраэля зрабілі ўсё, што ім было загадана. І даў ім Язэп вазы па загадзе фараона і харчы, патрэбныя ў дарозе.
ЛІКІ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Палічыў іх Майсей, як загадаў Госпад, і былі названы сыны Леві па імёнах іх; Біблія (пераклад А.Бокуна) І палічыў іх Майсей паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, як Ён загадаў яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І палічыў іх Майсей па слове Гасподнім, як загадана. |
І сыны Ізраэля зрабілі ўсё, што ім было загадана. І даў ім Язэп вазы па загадзе фараона і харчы, патрэбныя ў дарозе.
«Палічы сыноў Леві па сем’ях бацькоў іх і плямёнах, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».
Усіх левітаў, якіх палічыў Майсей па загадзе Госпада, мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй было дваццаць дзве тысячы.
На загад Аарона і сыноў яго павінны праходзіць ўсе службы сыны Гэрсона і павінны ведаць усе, што кожнаму даручана.
Гэта лік пакаленняў сыноў Кагата, што служаць у палатцы сустрэчы. Іх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.
Гэта лік пакаленняў сыноў Гэрсона, усіх, хто служыць у палатцы сустрэчы, якіх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада.
Гэта лік пакаленняў сыноў Мэрары, якіх палічылі Майсей і Аарон па загадзе Госпада, дадзеным праз Майсея.
Па загадзе Госпада, дадзеным Майсею, ён палічыў іх, і кожнага — па занятку і абавязках яго, як загадаў Госпад Майсею.
і тады прыйдуць святары, сыны Леві, якіх выбраў Госпад, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Яго, і па іх слове павінна разбірацца кожная спрэчная справа і кожнае забойства.