ЛІКІ 27:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прынёс Майсей справу іх на суд Госпада, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прынёс Майсей справу іхнюю перад аблічча ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падаў Майсей справу іхнюю Госпаду. |
І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.
Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».
Чаму вынішчаецца імя яго ў родзе яго, бо ён не меў сына? Дайце нам уласнасць паміж братоў бацькі нашага».
«Табе, гаспадар наш, загадаў Госпад жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраэля і таксама даць уласнасць дочкам Салпаада, брата нашага;
І яны прыйшлі да Элеязэра святара, і Ешуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «Госпад загадаў Майсею, каб дадзена была нам уласнасць між братоў нашых». І далі ім па загадзе Госпада ўласнасць між братоў бацькі іх.