ЛІКІ 21:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Хесебон быў горадам Сэгона, цара амарэяў, які ваяваў з папярэднім царом Мааба і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнона. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хешбон [быў] горадам Сыгона, валадара Амарэйцаў, які ваяваў з папярэднім валадаром Мааву і забраў з рукі ягонай ўсю зямлю аж да Арнону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Эсэвон быў горад Сігона, цара Амарэйскага, і ён ваяваў з ранейшым царом Маавіцкім і ўзяў з рук ягоных усю зямлю ягоную да Арнона. |
Шыя твая — як вежа з косці слановай. Вочы твае — як ставы ў Хесебоне, што каля брамы Бат-Рабім. Нос твой — як вежа Лібана, што звернута супраць Дамаска.
Няма больш славы ў Маабе! У Хесебоне задумляюць ліхоту супраць яго: «Хадзем, выгубім яго паміж народаў». Таксама і ты, Мадмен, замоўкнеш, ідзе за табою меч.
Мааб асаромлены, бо пераможаны, крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што знішчаны Мааб.
У засені Хесебона спыніліся знясіленыя ўцекачы, але агонь вырваўся з Хесебона, а полымя — з нутра Сэгона, і праглынае бакі Мааба і галовы сыноў бунту.
І авалодаў Ізраэль усімі тымі гарадамі, і абжыўся ў гарадах амарэяў, гэта значыць у Хесебоне і ваколіцах яго.
Таму гаворыцца ў прымаўцы: «Ідзіце ў Хесебон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сэгона!
Пасля таго, як ён забіў Сэгона, цара амарэяў, які жыў у Хесебоне, і Ога, цара Басана, які жыў у Астароце і ў Эдраі,
І была іх мяжа ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад горада ў сярэдзіне даліны таго ж ручая, і ўся раўніна аж да Мэдабы,
Язэр, і ўсе гарады Галаада, і палова зямлі сыноў Амона аж да Араэра, што насупраць Рабы;
Ізраэль жыў у Хесебоне і ў сёлах яго, і ў Араэры і ў вёсках яго, і ва ўсіх гарадах каля Арнона ўжо трыста гадоў, чаму за такі час вы не выгналі іх?