Крычыць Хесебон і Элеале, аж у Ясе чутны іх голас. Дзеля таго вызваленыя Мааба галосяць, душа яго галосіць у ім.
ЛІКІ 21:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Сэгон не дазволіў Ізраэлю прайсці праз свае межы; і нават, сабраўшы народ, пераняў іх у пустыні, і прыйшоў у Ясу, і напаў на Ізраэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае, і сабраў Сыгон увесь народ свой, і пераняў Ізраіля ў пустыні, і прыйшоў у Ягцу, і напаў на Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Сігон не дазволіў ісьці праз свае межы; і сабраў Сігон увесь народ свой і выступіў супроць Ізраіля ў пустыню, і дайшоў да Яацы і ўступіў у бітву зь Ізраілем. |
Крычыць Хесебон і Элеале, аж у Ясе чутны іх голас. Дзеля таго вызваленыя Мааба галосяць, душа яго галосіць у ім.
Ад крыку з Хесебона аж да Элеале і да Ясы ўздымаюць яны голас свой, ад Сэгора да Аранаіма і да Эглатсэліцыі, нават воды Нэмры высахнуюць.
Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.
і забараніў Эдом Ізраэлю, каб ён пераходзіў межы яго; дык Ізраэль накіраваўся ў іншы бок ад яго.
за Ярданам на лагчыне насупраць Бэт-Пэгора, у зямлі Сэгона, цара амарэяў, які жыў у Хесебоне, якога знішчыў Майсей і сыны Ізраэля па выхадзе з Егіпта.
Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.