ЛІКІ 2:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З паўночнага боку адпаведна сваім дружынам хай стаіць сцяг лагера сыноў Дана, а кіраўніком іх хай будзе Ахіязэр, сын Амісадая; Біблія (пераклад А.Бокуна) З поўначы будзе сьцяг табару Дана з дружынамі сваімі, а князем сыноў Дана [будзе]Ахіезэр, сын Амішадая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьцяг табару Данавага на поўнач, паводле рушэньняў іхніх, і правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў, |
Ад сыноў Дана — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,
Нарэшце быў узняты сцяг лагера сыноў Дана па сваіх дружынах у войску, князем якіх быў Ахіязэр, сын Амісадая.
кіраўніком сем’яў Мэрары быў Сурыэль, сын Абігаіля. Яны размясцілі лагер на паўночным баку скініі.
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіязэра, сына Амісадая.