Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЛІКІ 2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Лікі 2

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы:

2 «Няхай сыны Ізраіля разложаць табар, кожны пад сьця­гам сваім, пад знакамі паводле дамоў бацькоў сваіх. Вакол Намёту Спатканьня на адлегласьці разложаць яны табар.

3 Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды [будзе] Нахшон, сын Амінадава.

4 Лік войска ягонага, паводле падліку, — семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот.

5 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Ісахара, а князем сыноў Ісахара [будзе] Натанаэль, сын Цуара.

6 Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

7 [Потым] пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна [будзе] Эліяў, сын Хэлёна.

8 Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.

9 Усіх, палічаных у табары Юды паводле дружынаў іхніх, — сто восемдзясят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.

10 З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна [будзе] Эліцур, сын Шэдэура.

11 Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

12 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона [будзе] Шэлюміэль, сын Цурышадая.

13 Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.

14 [Пасьля] пакаленьне Гада, а князем сыноў Гада [будзе] Эліясаф, сын Дэўэля.

15 Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят.

16 Усіх, палічаных у табары Рубэна паводле дружынаў сваіх, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць.

17 Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў. Паводле таго, як раскладаліся табарам, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім.

18 З захаду будзе сьцяг табару Эфраіма з дружынамі сваімі, а князем сыноў Эфраіма [будзе]Элішама, сын Амігуда.

19 Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак тысячаў пяцьсот.

20 Побач іх пакаленьне Манасы; а князем сыноў Манасы [будзе] Гамаліэль, сын Пэдагсура.

21 Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

22 [Потым] пакаленьне Бэн’­яміна; а князем сыноў Бэн’яміна [будзе] Абідан, сын Гідэоні.

23 Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць пяць тысячаў чатырыста.

24 Усіх, палічаных у табары Эфраіма паводле дружынаў іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.

25 З поўначы будзе сьцяг табару Дана з дружынамі сваімі, а князем сыноў Дана [будзе]Ахіезэр, сын Амішадая.

26 Лік войска ягонага, паводле падліку, — шэсьцьдзясят дзьве тысячы семсот.

27 Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра, а князем сыноў Асэра [будзе] Пагіэль, сын Акрана.

28 Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак адна тысяча пяцьсот.

29 [Потым] пакаленьне Нэфталі, а князем сыноў Нэфталі [будзе] Ахіра, сын Энана.

30 Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

31 Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі.

32 Гэта палічаныя сыны Ізраіля паводле дамоў бацькоў сваіх. Усіх, палічаных у табары паводле дружынаў сваіх, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.

33 Лявіты не былі палічаныя сярод сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею.

34 Сыны Ізраіля зрабілі ўсё, што загадаў ГОСПАД Майсею: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле сем'яў сваіх і дамоў бацькоў сваіх.

Сачыце за намі:



Аб'явы