І Я буду карміць іх целамі сыноў іх і дачок іх; і не адзін з іх будзе спажываць цела прыяцеля свайго з прычыны аблогі і прыгнёту, якім ціснуць іх будуць ворагі іх, якія цікуюць на іх душы”».
ЗАХАРЫІ 11:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды я сказаў: «Не буду пасвіць вас; што мае памерці — хай памірае, і што мае загінуць — хай гіне, і астатнія хай ядуць цела адна адной». Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў: «Ня буду пасьвіць вас. Тая, што мае памерці, няхай памірае, і тая, што мае загінуць, няхай гіне, а пазасталыя няхай ядуць цела адна адной». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады скажу: ня буду пасьвіць вас; якая памірае - хай памірае, і якая гіне - хай гіне, а якія застаюцца, хай ядуць плоць адна адной. |
І Я буду карміць іх целамі сыноў іх і дачок іх; і не адзін з іх будзе спажываць цела прыяцеля свайго з прычыны аблогі і прыгнёту, якім ціснуць іх будуць ворагі іх, якія цікуюць на іх душы”».
А калі гэты народ, або прарок, або святар спытае цябе: “Які цяжар ад Госпада?”, адкажаш ім: “Вы — цяжар, і Я адкіну вас”, — кажа Госпад.
дзеля таго, вось, Я падыму вас і выкіну з Майго віду, вас і горад, які Я даў вам і вашым бацькам,
І прыйдзе, і ўдарыць зямлю Егіпецкую, і каго асудзіць на смерць, той пойдзе на смерць, каго на няволю, той пойдзе ў няволю, каго пад меч, той пойдзе пад меч.
Таму бацькі будуць есці сыноў пасярод цябе, і сыны будуць есці сваіх бацькоў, і выканаю над табою прысуд, і ўсе твае рэшткі рассею на ўсе вятры.
Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.
І будзе ва ўсёй зямлі, — кажа Госпад, — Дзве часткі на ёй будуць знішчаны і вымруць, і трэцяя частка застанецца на ёй;
Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».
І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падышоў да яго, але не знайшоў на ім нічога, апрача лісця, і сказаў яму: «Няхай не родзіцца з цябе плод навекі». І адразу дрэва фігавае ссохла.
Дзеля таго кажу вам, што будзе аднята ад вас Валадарства Божае, а дадзена народу, які творыць плады яго.
Сказаў ім тады Ісус: «Яшчэ толькі кароткі час будзе святло сярод вас; хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; бо, хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
І зноў сказаў Ісус ім: «Я адыходжу, вы ж шукаць Мяне будзеце і памраце ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсці не можаце».
Вось чаму Я вам сказаў, што памраце ў вашых грахах; бо, калі не паверыце, што Я ёсць, – памраце ў грахах вашых».
Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто апаганены, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ павялічвае справядлівасць, і святы няхай яшчэ больш усвячаецца.