І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
ЕРАМІІ 50:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Меч на варажбітоў яго, і яны стануцца дурнымі, меч на мужных яго, і яны будуць баяцца! Біблія (пераклад А.Бокуна) Меч на варажбітоў, і яны стануцца дурнямі; меч на волатаў ягоных, і яны напужаюцца! Біблія (пераклад В. Сёмухі) на спакушальнікаў, і яны звар'яцеюць; меч на воінаў ягоных, і яны зьнясьмеляцца; |
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітатэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітатэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.
І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель ваш, Святы Ізраэлеў: «Дзеля вас паслаў у Бабілон і вывеў усіх бежанцаў і халдэяў, якія выхваляюцца сваімі караблямі.
Я той, што неістотнымі раблю знакі варажбітоў і выяўляю неразумнасць прадказальнікаў, назад адкідаю мудрых і мудрасць іх раблю марнай.
«Я ведаю, — кажа Госпад, — яго дзёрзкасць, і што несправядлівая гаворка, і няшчырыя ўчынкі.
Вось, як арол, падымецца ён, і ўзляціць, і раскіне крылы свае над Босраю, і сэрца мужных у Эдоме ў той дзень станецца падобным да сэрца жанчыны парадзіхі.
“Дзеля таго пападаюць юнакі яго на плошчах яго; і ў той дзень змоўкнуць усе ваяры яго, — кажа Госпад.
Паб’ю табою пастыра і статак яго, і паб’ю табою земляроба і запрэжкі яго, і паб’ю табою ваяводаў і ўрадоўцаў.
Волаты Бабілона кінулі ваяваць, сядзяць у крэпасцях, змарнела іх сіла, і сталіся яны, як жанчыны; палаткі іх спалены, і засаўкі іх паламаны.
І Нініва — як вадаём, поўны вады, воды якога выцякаюць. «Стойце, стойце!» — але ніхто не зважае.
Вось, народ твой — жанчыны сярод цябе; ворагам тваім адчыняцца насцеж брамы зямлі тваёй; агонь спаліць засаўкі твае.
Ды станецца, што кожны, хто гляне на цябе, адыдзецца ад цябе і скажа: “Нініва спустошана! Хто пашкадуе яе? Дзе знайсці мне табе суцяшальніка?”
той ганарлівец, які нічога не разумее, але мае схільнасць спрачацца ў справах і кідаць словамі, з якіх паўстаюць зайздрасць, звадкі, блюзненні, ліхія падазрэнні,
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.