Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 50:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дзеля гневу Госпадавага будзе яна неабжытай, але ўся станецца пустыняю; кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, здзівіцца і засвішча дзеля ўсіх караў яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзеля гневу ГОСПАДА ня будзе ніхто жыць на ёй, але ўся яна станецца пусткаю. Кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ад гневу Госпада яна зробіцца няжылою, і ўся яна будзе пустая; кожны, хто будзе праходзіць праз Вавілон, зьдзівіцца і сьвісьне, гледзячы на ўсе пахібы яго.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 50:13
18 Крыжаваныя спасылкі  

Будзе пляскаць над ім Сваімі рукамі і асвішча яго са Свайго месца.


каб зямлю сваю ўчыніць пустыняй ды адвечным пасмяяннем. Кожнага, хто будзе праходзіць праз яе, ахопіць здзіўленне, і будзе ён ківаць галавою сваёй.


Ды зраблю з гэтага горада прычыну аслупянення і насмешак. Кожны, хто будзе міма яго праходзіць, аслупянее і засвішча дзеля ўсіх яго бед.


А па сямідзесяці гадах Я пакараю цара Бабілона і гэты народ, — кажа Госпад, — за іх грахі, і зямлю халдэйскую, і зраблю яе вечнай пустыняй.


Вось, Я даю загад, — кажа Госпад, — і прывяду іх зноў у гэты горад, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць агнём, і гарады юдэйскія зраблю пустыняй, бо не будзе жыхара”».


Эдом станецца пустыняй, і кожны, хто будзе праходзіць праз яго, здзівіцца і засвішча дзеля ўсіх караў яго.


Бо, вось, ідзе супраць яго народ з Поўначы, які заменіць зямлю іх на пустыню, і ніхто не будзе жыць у ёй, ад чалавека да жывёлы, усе падымуцца і сыдуць.


І не возьмуць з цябе ані каменю кутняга, ані каменю на падмурак, але спустошаная будзеш навечна», — кажа Госпад.


Задрыжыць зямля і затрасецца, бо споўніцца задума Госпада супраць Бабілона, каб учыніць зямлю Бабілона пустыннай і бязлюднай.


і Бабілон станецца кучай развалін, прыстанішчам шакалаў, страхоццем і пасмяяннем, і не будзе ў ім жыхароў.


і скажы: “Госпадзе, Ты прадказаў пра гэтае месца, што знішчыш яго так, што не будзе ў ім жыхароў, — ні чалавека, ні жывёлы, — і будзе яно пустыняй вечна”.


купцы з розных народаў асвістваюць цябе. Стаў ты страхоццем для іх, і не будзе навекі цябе”».


Гэта гаманлівы горад, які жыве бяспечна, які казаў у сэрцы сваім: «Я — і, акрамя мяне, ніхто больш!» Як стаў ён пустэчаю, лежбішчам дзікіх звяроў? Кожны, хто праз яго праходзіць, засвішча і рукою сваёй махне.


але вялікім гневам Я гневаюся на пыхлівыя народы, бо Я крыху загневаўся, а яны павялічылі ліха”.


Тады будучыя пакаленні, сыны вашы, якія народзяцца пасля вас, і прыхадні, якія прыбудуць здалёк, убачаць плягі гэтае зямлі і немачы, якімі будзе караць яе Госпад, і скажуць: