вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў сваю зямлю; і Я паб’ю яго мечам у яго зямлі”».
ЕРАМІІ 49:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я навяду на цябе страх, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — ад усіх, хто акружае цябе; і вы будзеце раскіданы, кожны ў свой бок, і не будзе каму збіраць уцекачоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я прывяду на цябе страх, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, ад усіх, хто вакол цябе, і вы паўцякаеце, кожны ў свой бок, і ня будзе каму зьбіраць уцекачоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Я навяду на цябе жах з усіх навакольляў тваіх, кажа Гасподзь Бог Саваоф: разьбяжэцеся, хто куды, і ніхто не зьбярэ тых, што паразьбягаліся. |
вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў сваю зямлю; і Я паб’ю яго мечам у яго зямлі”».
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
Дай раду, разваж, пакладзі цень твой апоўдні, як бы ноччу, схавай выгнаннікаў, не выдай вандроўнікаў.
Удоў іх у Мяне стала больш, чым пяску ў моры. Я прывёў на іх і на мацерак ваяра, нішчыцеля апоўдні; наслаў на іх раптоўна трывогу і жах.
Вось, Я пашлю многіх рыбакоў, — кажа Госпад, — і будуць лавіць іх, а пасля гэтага пашлю да іх многіх паляўнічых, і будуць паляваць на іх з кожнай гары і з кожнага ўзгорка і са шчылін скальных.
бо, вось, гэта кажа Госпад: “Вось, Я зраблю з цябе страхоцце ды з усіх тваіх таварышаў; і ўпадуць яны ад меча ворагаў сваіх, а твае вочы будуць глядзець! І ўсяго Юду Я выдам у рукі цара Бабілонскага, і павядзе ён іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мечам.
Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —
Забяруць палаткі іх, і статкі іх, і покрывы іх, разам увесь посуд іх і вярблюдаў іх забяруць сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.
«Уцякайце! Ён нячысты! — крычалі перад імі, — Уцякайце прэч! Не дакранайцеся!» Калі ўцяклі яны ды бадзяліся, гаварылі між паганамі: «Не будзе іх больш, каб абжыліся яны».
і праз праломы муроў выйдзеце, адна насупраць другой, і павалакуць вас у Армон”, — кажа Госпад.
«Я ведаю, што Госпад аддаў вам гэтую зямлю, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі самлелі перад вамі.