А калі яны выраслі, Эзаў стаўся спрытным паляўнічым і чалавекам палёў; а Якуб быў чалавекам ціхім і пражываў у палатках.
ЕРАМІІ 35:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «Не будзем піць віна, бо Ёнадаб, сын Рэхаба, наш бацька, загадаў нам, кажучы: “Не піце віна навек ані вы, ані сыны вашы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны сказалі: «Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў, сын Рэхава, бацька наш, загадаў нам, кажучы: “Ня будзеце піць віна ані вы, ані сыны вашыя на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але яны сказалі: «мы віна ня п'ём, бо Ёнадаў, сын Рэхаваў, бацька наш, даў нам запаведзь, сказаўшы: ня пеце віна ні вы, ні дзеці вашы давеку; |
А калі яны выраслі, Эзаў стаўся спрытным паляўнічым і чалавекам палёў; а Якуб быў чалавекам ціхім і пражываў у палатках.
Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.
І калі адтуль пайшоў Егу, ён напаткаў Ёнадаба, сына Рэхаба, які выйшаў яму насустрач, і прывітаў яго: «Ці тваё сэрца шчырае да мяне, як маё сэрца да цябе?» І Ёнадаб сказаў: «Так». «Калі так, — кажа Егу, — дай мне руку сваю». І Ёнадаб даў яму руку сваю. А ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу
Тады Егу і Ёнадаб, сын Рэхаба, увайшлі ў святыню Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля Госпада, але каб былі толькі служыцелі Баала».
І плямёны Карыят-Сэфэра, што пражываюць у Явісе: тэратэі, сэматэі і сухатэі. Яны кінэі, якія нарадзіліся ад Амата, бацькі дому Рэхаба.
Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
але жывем мы ў палатках і, будучы паслухмянымі, чынім паводле ўсяго таго, што загадаў нам Ёнадаб, бацька наш.
Выкананы словы Ёнадаба, сына Рэхаба, у якіх загадаў ён сынам сваім не піць віна, і не пілі яны да гэтага дня, бо паслухаліся загаду бацькі свайго, а Я, падымаючыся зранку і прамаўляючы, гаварыў вам, але вы не паслухалі Мяне!
«Калі ўваходзіце ў палатку сустрэчы, то ані ты, ані твае сыны не піце віна, ані ўсяго таго, што можа п’яніць, каб не паўміралі. Гэта закон вечны ў пакаленнях вашых,
Ён будзе вялікім на віду Госпада, і не будзе піць віна і сіцэры, ды яшчэ ад улоння маці сваёй будзе напоўнены Духам Святым,
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.
хай не есць нічога, што з вінаграду паходзіць, хай не п’е ані віна, ані сікеры, хай нічога не есць нячыстага, і хай тое, што я загадаў, выконвае».
І ён сказаў мне: “Неўзабаве пачнеш і народзіш сына. Сцеражыся, каб не піць віна і сікеры, і нічога нячыстага не есці, бо хлопец будзе назірам Божым ад улоння маці аж да дня смерці сваёй”».