Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?
ЕРАМІІ 33:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то можа быць парушаны Мой запавет з Маім паслугачом Давідам, каб не было ад яго сына, які валадарыў бы на пасадзе яго, і з святарамі-левітамі, паслугачамі Маімі. Біблія (пераклад А.Бокуна) тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на пасадзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык можа быць разбураны і запавет Мой з рабом Маім Давідам, так што ня будзе ў яго сына, каб цараваў на троне ягоным, і гэтак сама зь лявітамі - сьвятарамі, службітамі Маімі. |
Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?
Аднак не хацеў Госпад нішчыць дом Давіда дзеля прымірэння, якое заключыў з ім, ды таму, што абяцаў даць яму і сынам яго светач на ўвесь час.
зраблю трывалым пасад улады тваёй, як паабяцаў я Давіду, бацьку твайму, калі казаў: “Не будзе адкінуты з нашчадкаў тваіх чалавек, які будзе валадаром у Ізраэлі”.
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
Бо як нябёсы новыя і зямля новая, якія Я зраблю, будуць трываць перада Мною, — кажа Госпад, — так трываць будзе ваша патомства і ваша імя.
І святарам-левітам не забракуе мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленні, паліць ахвяры з ежы і прыносіць ахвяру ва ўсе дні”.
і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.