Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 зраблю трывалым пасад улады тваёй, як паабяцаў я Давіду, бацьку твайму, калі казаў: “Не будзе адкінуты з нашчадкаў тваіх чалавек, які будзе валадаром у Ізраэлі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Я ўмацую пасад валадарства твайго, як Я заключыў [запавет] з Давідам, бацькам тваім, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе муж, які пануе ў Ізраілі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 дык умацую трон царства твайго, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які валодае Ізраілем.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, стрымай абяцанне паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, што яму даў, кажучы: “Не будзеш ты пазбаўлены нашчадка перада Мною, які мае сядзець на пасадзе Ізраэля, але толькі тады, калі сыны твае будуць пільнаваць дарогі свае і трымацца закону Майго, як і ты спраўляўся перада Мною”.


Я пастаўлю пасад царства твайго над Ізраэлем навекі, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: “Не будзе адкінуты ад пасада Ізраэля нашчадак з роду твайго”.


каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.


Таксама ты, калі будзеш весці сябе перад абліччам Маім, як вёў сябе Давід, бацька твой, ды будзеш рабіць усё, што Я загадаў табе, і калі захаваеш прыказанні Мае і законы Мае,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы