Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
ЕРАМІІ 30:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык не бойся, слуга Мой, Якуб, — кажа Госпад, — не палохайся, Ізраэль, бо вось, Я вызвалю цябе з зямлі далёкай і патомства тваё з зямлі палону іх, і вернецца Якуб, і адпачне, і бяспечны будзе, і не будзе каго яму баяцца, Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты ня бойся, слуга Мой, Якуб, кажа ГОСПАД, і не палохайся, Ізраіль, бо вось, Я вызвалю цябе з [зямлі] далёкай і насеньне тваё — з зямлі палону іхняга. І вернецца Якуб, і адпачне, і будзе ў бясьпецы, і ніхто ня будзе трывожыць [яго]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ты, рабе Мой Якаве, ня бойся, кажа Гасподзь, і не палохайся, Ізраіле; бо вось, Я ўратую цябе з далёкай краіны і племя тваё зь зямлі палону іхняга; і вернецца Якаў і будзе жыць спакойна і мірна, і ніхто ня будзе палохаць яго, |
Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
І будзе гэта ў той дзень, калі Госпад дасць табе супакой па служэнні тваім, па прыгнёце тваім ды па няволі цяжкай, у якой ты раней служыў,
Не будзе там ільва, ды драпежны звер не ўзыдзе на яе, і не будзе знаходзіцца там, а будуць ісці ёю тыя, хто будуць вызвалены,
Гэта кажа Госпад, Які стварыў цябе і ўфармаваў цябе ад улоння, Успаможца твой: «Не бойся, паслугач Мой Якубе, і ўмілаваны, якога Я выбраў.
Прызаву з усходу драпежную птушку, і з далёкай зямлі чалавека намеру Майго; дык Я сказаў, і выканаю гэта; вырашыў, і здзейсню тое.
Прыблізіў Я справядлівасць Маю, не будзе далёка; не замарудзіць і Маё збаўленне: і дам на Сіёне збаўленне, а Ізраэлю — славу Маю».
Вось жа, тыя прыходзяць здалёк, а вось гэтыя — з поўначы і ад мора, а іншыя — з краіны Сінім.
Вось што кажа Госпад: “Нават і палонны ў дужага будзе адабраны, і тое, што будзе аднята ў асілка, будзе выратавана, з тымі, якія спаборнічалі з табой, Я буду спаборнічаць, і сыноў тваіх Я выратую.
Не бойся, бо не зазнаеш сораму і не пачырванееш, бо не будзе цябе сароміць. Бо забудзешся пра ганьбу маладосці тваёй ды не будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
І Я збяру рэшткі статка Майго з усіх земляў, у якія выкіну іх, ды вярну іх на пашы іх, і будуць яны расці, і павялічацца.
І Я пастаўлю над імі пастыраў, і будуць пасвіць іх; і не будуць яны больш палохацца і баяцца, і не трэба будзе нікога пералічваць, — кажа Госпад.
У тыя дні будзе збаўлены Юда, а Ізраэль будзе жыць бяспечна, і гэта — імя, якім назавуць яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
але: “Жыве Госпад, Які вывеў і прывёў пакаленне дому Ізраэля з зямлі паўночнай ды з усіх земляў, у якія выкінуў іх; і будуць яны жыць у сваёй зямлі”».
Я бо ведаю намеры, якія маю адносна вас, — кажа Госпад, — намеры супакою, а не гора, каб даць вам будучыню і надзею.
І Я зраблю, што вы знойдзеце Мяне, — кажа Госпад, — і адмяню няволю вашу ды збяру вас з асяроддзя ўсіх народаў ды з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, — кажа Госпад, — і дазволю вам вярнуцца ў месца, з якога Я перасяліў вас”.
У тыя дні пойдзе дом Юды да дому Ізраэля, і выйдуць разам з зямлі паўночнай у зямлю, якую Я аддаў ва ўласнасць бацькам вашым”.
Бо вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я змяню лёс народа Майго, Ізраэля і Юды, — кажа Госпад, — і вярну іх зноў у зямлю, якую Я даў бацькам іх, і возьмуць яны яе ва ўласнасць”».
О які вялікі той дзень, няма падобнага яму! Гэта час прыгнёту Якуба, але ён будзе вызвалены з яго.
У тыя дні Юда будзе збаўлена і Ерузалім будзе жыць бяспечна. І вось імя, якім назаве яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
Дык ты таксама нясі ганьбу сваю, ты, якая апраўдала сваіх сясцёр сваімі грахамі, горшымі за іх; былі бо яны табою апраўданыя. Дык і ты засаромейся і нясі сваю ганьбу, ты, якая апраўдала сваіх сясцёр.
і скажаш: “Нападу на зямлю неўмацаваную, пайду супраць людзей спакойных, дзе ўсе жывуць бяспечна; усе яны не маюць муроў, засавак і брам няма ў іх,
А ў тым часе паўстане Міхаэль, вялікі князь, які стаіць над дзецьмі твайго народа, і настане час пакуты, якой не было ад таго часу, як узніклі народы, аж дасюль. І ў той час народ твой будзе збаўлены, кожны, хто ёсць, будзе ўпісаны ў кнігу.
І заключу ў той дзень пагадненне з імі: са зверам палявым, і з птушкай паднебнай, і з паўзуном зямным: лук, і меч, і вайну сатру з зямлі і дам ім жыць бяспечна.
Чаму цяпер крычыш моцным голасам? Ці няма цара ў цябе або загінулі дарадчыкі твае, што ахапіў цябе боль, як у парадзіхі?
У той дзень — прадказанне Госпада Магуццяў, — пакліча сябар сябра свайго ў засень вінаграду і фігавага дрэва”.