І пралілі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх ахвяравалі балванам ханаанскім, і зямля спаганена была кроўю,
ЕРАМІІ 3:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Калі муж кіне жонку сваю, а яна адыдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці ж вернецца ён яшчэ да яе? Ці ж не спаганена жанчына тая? А ты з многімі каханкамі чужаложыла — і вярнешся да Мяне? — кажа Госпад. — Біблія (пераклад А.Бокуна) І [было] сказана: «Калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці можа ён вярнуцца да яе? Ці ж, апаганіўшыся, не апаганена зямля тая? А ты чужаложыла з многімі каханкамі. І ты вернешся да Мяне? — кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, - і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь. |
І пралілі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх ахвяравалі балванам ханаанскім, і зямля спаганена была кроўю,
І зямля спаганена пад жыхарамі яе, бо пераступілі закон, пагардзілі прыказаннем, парушылі вечную дамову.
Здаўна зламала ты ярмо тваё, парвала путы твае ды сказала: “Не буду служыць!” На кожным бо ўзгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты клалася, як блудніца.
Як жа ты кажаш: “Я не спаганеная, за Баалам я не хадзіла”? Паглядзі на свае паводзіны ў лагчыне, прызнайся, што ты зрабіла, спрытная вярблюдзіца, якая збочвае на шляхах сваіх.
А Я ўвёў вас у зямлю садоў, каб вы спажывалі плады яе і з яе найлепшае; а вы, увайшоўшы, спаганілі зямлю Маю і спадчыну Маю пераўтварылі ў абрыду.
Узыдзі на Лібан і крычы, і на Басане ўздымі голас твой, і гукай з Абарыма, бо былі панішчаны ўсе палюбоўнікі твае.
«Навярніцеся, сыны, якія адвярнуліся ад Мяне, і Я вылечу адступніцтва ваша». — «Вось жа, мы прыходзім да Цябе, бо Ты — Госпад, Бог наш».
Праз легкадумнасць чужаложніцтва свайго зняславіла яна зямлю і дапусцілася распусты з каменем і дрэвам.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка непакорлівая? Госпад бо стварыў навіну на зямлі: жанчына збавіць мужа.
«Калі будзеш навяртацца, Ізраэль, — кажа Госпад, — навярніся да Мяне і, калі аддаліш сваіх ідалаў ад аблічча Майго, не ўцякай.
Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?
Горка ён плача ўсю ноч, і слёзы яго на шчаках яго, няма каму яго суцешыць з усіх прыяцеляў яго: усе сябры яго адвярнуліся ад яго, сталіся яму ворагамі.
І чужаложыла ты са сваімі суседзямі, егіпцянамі высокімі, і павялічвала разбэшчанасць сваю, каб гнявіць Мяне.
Як ачышчу Я сэрца тваё, — кажа Госпад Бог, — калі дапускалася ты ўсіх гэтых учынкаў бессаромнай жанчыны і распусніцы?
Скажы ім: “Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не хачу смерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад дарогі сваёй і жыў. Адвярніцеся, адвярніцеся ад дарог сваіх найгоршых; і чаму маеце прападаць, дом Ізраэля?”»
Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада».
Спрачайцеся з вашай маці, спрачайцеся, бо яна ўжо не жонка Мая, а Я — не муж ёй; хай прыме з твару свайго распуснасць сваю і з грудзей сваіх — чужаложства.
Уставайце і ідзіце, бо не маеце тут супачынку! Дзеля нячыстасці сваёй будзеце вы знішчаны пакараннем самым страшэнным.
Ды скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў: “Звярніцеся да Мяне, — кажа Госпад Магуццяў. —
то завядуць яе да дзвярэй дома бацькі яе і ўкамянуюць яе мужчыны гэтага горада аж да смерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю тым, што распуснічала ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяроддзя свайго».
Яна, з ім пасварыўшыся, вярнулася ў дом бацькі свайго ў Бэтлехэм і заставалася ў яго чатыры месяцы.