і пасвячалі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь; і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што чынілі ліхое перад Госпадам і прагняўлялі Яго.
ЕРАМІІ 25:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але вы не паслухалі Мяне, — кажа Госпад, — каб давесці Мяне да гневу праз дзейнасць рук вашых, на ваша ліха”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але вы не паслухалі Мяне, кажа ГОСПАД, каб не гнявіць Мяне справамі рук вашых на ліха для вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але вы ня слухаліся Мяне, кажа Гасподзь, гневячы Мяне дзеямі рук сваіх, на злосьць сабе. |
і пасвячалі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь; і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што чынілі ліхое перад Госпадам і прагняўлялі Яго.
бо яны рабілі ліхое перад вачамі Маімі і працягвалі гнявіць Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іх з Егіпта, аж па гэты дзень”.
І пасылаў Госпад да іх прарокаў, каб іх навярнуць да Госпада, але яны не жадалі слухаць іх словы.
Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.
А хто адносна мяне зграшыць, той пакалечыць душу сваю: усе, хто ненавідзіць мяне, — смерць любяць».
«Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду на гэты народ і на ўсе яго паселішчы ўсякія беды, якія на іх прадказаў, бо зрабілі яны карак свой цвёрдым ды не слухаюць слоў Маіх”».
«Прамаўляў Я да цябе ў час бяспекі тваёй, а ты адказаў: “Не буду слухаць!” Гэткая твая дарога ад юнацтва твайго, бо не слухаў ты голасу Майго.
за тое, што яны не слухалі слоў Маіх, — кажа Госпад, — якія Я пасылаў ім праз паслугачоў Маіх, прарокаў, падымаючыся ноччу і пасылаючы, а вы не слухалі, — кажа Госпад. —
А цяпер вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Чаму вы наводзіце на душы свае вялікае ліха, каб быў забіты спаміж вас мужчына і жанчына, дзіця і немаўля з асяроддзя Юды ды каб не засталося ў вас аніякай рэшты?
Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?
Не будзьце, як бацькі вашы, якіх заклікалі даўнейшыя прарокі і казалі: “Пакіньце шляхі вашы ліхія і намеры вашы благія, — гэта кажа Госпад Магуццяў”; і яны не паслухалі і не звярнулі ўвагі на Мяне, — кажа Госпад. —
Яны Мяне абурылі тым, хто не быў Богам, і раздражнілі марнасцю сваёй; і Я справакую іх тым, хто не ёсць народам, народам дурным раздражню іх.