Госпад, бачачы, што разбэшчанасць людзей на зямлі сталася вялікая і што ўсе думкі сэрца іх не накіроўваліся ні на што іншае, акрамя як на зло,
ЕРАМІІ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і вы паводзілі сябе яшчэ горш за бацькоў вашых, бо, вось, кожны з вас жыве па сапсаванасці сэрца свайго ліхога, каб не слухаць Мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) А вы яшчэ горш робіце, чым бацькі вашыя, і вось, кожны з вас ідзе паводле сапсутасьці сэрца свайго ліхога, каб ня слухаць Мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вы робіце яшчэ горш за бацькоў вашых і жывяце кожны паводле ўпартасьці злога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне. |
Госпад, бачачы, што разбэшчанасць людзей на зямлі сталася вялікая і што ўсе думкі сэрца іх не накіроўваліся ні на што іншае, акрамя як на зло,
І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
Бо грэшнік вось сторазова робіць ліха, а доўжыць дні свае. Але я пазнаў, што добра будзе тым, якія шануюць Бога, якія саромеюцца аблічча Яго.
І гэта — найгоршае сярод усяго, што адбываецца пад сонцам, бо аднолькавая доля — для ўсіх; таму і сэрцы сыноў чалавечых напаўняюцца ліхам і неразумнасцю ў іх жыцці, і самыя апошнія іх [справы] — у мёртвых.
Разбэшчаны народ гэты — яны не хочуць слухаць слоў Маіх і жывуць у сапсаванасці сэрца свайго. Ды пайшлі яны за чужымі багамі, каб ім служыць і ім пакланяцца, дык будзе ён, як гэты пояс, які ні на што не надаецца.
«Сэрца чалавека здрадлівае больш за ўсё астатняе і не даецца вылечыць, хто спазнае яго?
А яны сказалі: «Надарма! Мы пойдзем за сваімі ўласнымі задумамі, і кожны будзе паводзіць сябе паводле сапсаванасці ліхога сэрца свайго».
Ці ж чалавек той, Ёахін, — гэта пасудзіна адкінутая і пабітая? Няўжо гэтая пасудзіна зусім непатрэбная? Чаму ж выкінуты яны: ён і нашчадкі яго, ды выкінуты ў зямлю, у якой яны не нарадзіліся і якой не ведалі?
Але яны не паслухалі Мяне, ды не схілілі вуха свайго, і пайшлі па жаданнях закамянеласці свайго ліхога сэрца; павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам,
але яны не паслухалі Мяне ды не нахілілі вуха свайго, але зрабілі цвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі іх».
але пайшлі за ўпартасцю сэрца свайго і за Баалам, чаму навучыліся ад бацькоў сваіх».
Таму скажы дому Ізраэля: «Вось што кажа Госпад Бог: “Канешне, шляхам бацькоў вашых вы апаганьваеце сябе, і распуснічаеце з іх ідаламі,
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох збродняў Юды і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што адкінулі закон Госпадаў і загадаў Яго не захавалі, звялі іх ідалы іх, за якімі хадзілі бацькі іх;
Бо, пачынаючы ад дзён бацькоў вашых, вы адступіліся ад законных прыказанняў Маіх і не пільнавалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я вярнуся да вас, — кажа Госпад Магуццяў. — І вы кажаце: “У чым маем мы навярнуцца?”
Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,
Калі б хто чуў словы гэтага праклёну і патураў сабе ў сэрцы сваім, кажучы: “Супакой мець буду, хоць буду жыць у крывадушнасці сэрца свайго,” — той сцягвае загубу на зямлю як абводненую, так і сухую.
Памятай пра паслугачоў Сваіх, Абрагама, Ізаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласць народа гэтага і на бязбожнасць, а таксама грэх,
Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.
Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,
Калі ж паміраў суддзя, яны адварочваліся і ўчынялі горшыя злачынствы, чым бацькі іх, ідучы за чужымі багамі, служачы ім і пакланяючыся ім: не кідалі яны ўчынкаў сваіх і вельмі небяспечную дарогу, па якой прывыклі хадзіць.
Бо непакорнасць — такі самы грэх, як варажба, а свавольства — як злачынства балванахвальства: з-за таго, што ты зняважыў слова Госпада, Ён адкінуў цябе, каб ты не быў царом».