Адказваючы, сказаў Майсей: «А што, калі не павераць мне і не пачуюць голас мой, але скажуць: “Госпад не з’явіўся табе”»?
ЕРАМІІ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў я: «О Госпадзе, Божа! Дык жа я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!» Біблія (пераклад А.Бокуна) А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Вось, я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А я сказаў: о Госпадзе Божа! я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ малады. |
Адказваючы, сказаў Майсей: «А што, калі не павераць мне і не пачуюць голас мой, але скажуць: “Госпад не з’явіўся табе”»?
Адказаў Майсей перад абліччам Госпада: «Вось, сыны Ізраэля не слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, калі я не ўмею гаварыць?»
Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Вось, я не красамоўны, як будзе слухаць мяне фараон?»
Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
А я сказаў: «О Госпадзе, Божа, вось жа, прарокі кажуць ім: “Не ўгледзіце меча, і голаду не пакаштуеце, але сапраўдны супакой дасць Ён вам на гэтым месцы”».
«О Госпадзе Божа, вось, Ты стварыў неба і зямлю вялікаю сілаю Тваёю і плячом узнятым Тваім. Нічога няма для Цябе немагчымага!
І сказаў я: “О Госпадзе, Божа! Значыць, ашукаў Ты народ гэты і Ерузалім, калі казаў: “Супакой будзе вам”, а вось, дайшоў меч аж да самай душы”.
І я сказаў: «О Госпадзе, Божа, вось, душа мая не апаганеная, і ад маленства свайго аж да гэтае пары не еў я ані падліны, ані раздзёртага дзікімі звярамі, і нячыстае мяса не ўвайшло ў мае вусны».
скажы юнаку таму, кажучы: “Ерузалім застанецца без муроў дзеля мноства людзей і жывёлы ў ім”.