Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 6:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Вось, я не красамоўны, як будзе слухаць мяне фараон?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 I Майсей сказаў перад абліччам ГОСПАДА: «Вось, я [маю] неабрэзаныя вусны, і як жа паслухае мяне фараон?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 А Майсей сказаў перад Госпадам: вось, я не красамоўны: як жа паслухаецца мяне фараон?

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 6:30
6 Крыжаваныя спасылкі  

Адказваючы, сказаў Майсей: «А што, калі не павераць мне і не пачуюць голас мой, але скажуць: “Госпад не з’явіўся табе”»?


Сказаў Майсей: «Прабач, Госпадзе, я не красамоўны ад учора і заўчора, і нават ад [часу], калі гаворыш з рабом Сваім, бо даволі непаваротлівы і марудны язык мой».


Адказаў Майсей перад абліччам Госпада: «Вось, сыны Ізраэля не слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, калі я не ўмею гаварыць?»


Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»


І сказаў я: «О Госпадзе, Божа! Дык жа я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы