«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 6:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Бог, гэта яшчэ прароку: «Бі рукою тваёю і тупай нагою тваёю і кажы: “Гора дзеля ўсякіх ліхіх агіднасцей дому Ізраэля, бо будуць падаць яны ад меча, голаду і заразы! Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Ударай у далоні твае, і тупай нагою тваёй, і кажы: "Гора дзеля ўсякіх брыдотаў ліхіх дому Ізраіля, бо будуць яны падаць ад мяча, голаду і заразы". Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Бог: плясьні рукамі тваімі і тупні нагою тваёю, і скажы: гора за ўсе агідныя зладзействы дому Ізраілевага! загінуць яны ад меча, голаду і згубнай пошасьці. |
«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
«Паўміраюць яны ад смяротных хвароб, будуць яны не аплаканыя і не пахаваныя, будуць яны, як гной на полі, ды будуць вынішчаны мечам і голадам, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і звярам палявым».
І пашлю на іх меч, голад і заразу, пакуль не прападуць з аблічча зямлі, якую даў Я ім і бацькам іх”».
О які вялікі той дзень, няма падобнага яму! Гэта час прыгнёту Якуба, але ён будзе вызвалены з яго.
Цяпер жа ведайце добра, што паўміраеце ад меча, голаду і пошасці ў месцы, да якога хочаце ісці ды там качаваць.
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,
«І ты, сын чалавечы, намалюй дзве дарогі, па якіх пойдзе меч цара Бабілонскага: абедзве будуць выходзіць з аднае зямлі; і пастаў дарожны знак, пастаў на пачатку дарогі, накіраванай у горад.
Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты пляскаў рукамі і тупаў нагамі, і ўсцешыўся ад усяе душы з зямлі Ізраэля,
Гэта скажы ім: вось што кажа Госпад Бог: “Жыву Я, тыя, што ў руінах жывуць, загінуць ад меча, і тыя, хто жыве на полі, тых аддам дзікім звярам на здабычу, а тыя, хто жыве ў крэпасцях ды ў пячорах, памруць ад заразы.
Адна трэцяя частка твая памрэ ад пошасці і загіне пасярод цябе ад голаду; і адна трэцяя частка твая ўпадзе ад меча ў ваколіцах тваіх; а адну трэцюю частку тваю Я раскідаю на ўсе вятры і выцягну меч на іх.
і даведаюцца тады, што Я — Госпад, што не дарма Я іх перасцерагаў, што ўзвяду на іх гэтае няшчасце”».
Прыходзіць час, набліжаецца дзень: хто купляе — хай не цешыцца, і хто прадае — хай не сумуе, бо надыходзіць гнеў на ўсё багацце яго.
Меч звонку, пошасць і голад у сярэдзіне; хто апынецца на полі — загіне ад меча, а хто ў горадзе — таго голад і пошасць загубяць.
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
“О гэты дзень!”» Бо блізкі ўжо дзень Госпадаў, і прыйдзе ён, як спусташэнне ад Усемагутнага.
Дзеля таго кажа Госпад, Бог Магуццяў, Валадар: “На ўсіх плошчах плач, на ўсіх вуліцах будуць крычаць: “Гора, гора!”; ды будуць прызываць земляроба да жалобы і да галашэння — тых, што ўмеюць галасіць.
І, разгневаны на Балаама, Балак, пляснуўшы рукамі, кажа: «На праклён ворагаў сваіх паклікаў я цябе, а іх ты ўжо трэці раз дабраславіў!
і, стоячы здалёк, дзеля страху яе мучэнняў будуць казаць: “Гора, гора, вялікі той горад, Бабілон, магутны той горад, у адну хвіліну прыйшоў суд твой”.