І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом.
ЕЗЭКІІЛЯ 45:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і кіраўнік мае рупіцца пра цэласпаленні, і ахвяры з ежы, і ўзліванні ў святочныя дні, маладзікі, суботы ды ва ўсе ўрачыстасці народа Ізраэльскага: ён мае прыносіць ахвяру за грэх, і ахвяру з ежы, і цэласпаленні, і ахвяры прымірэння, каб ачысціць дом Ізраэля». Біблія (пераклад А.Бокуна) А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў абавязках князя будуць ляжаць цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне, і выліваньне на сьвяты і на маладзіка і ў суботы, падчас усіх урачыстасьцяў дома Ізраілевага; ён павінен будзе прыносіць ахвяру за грэх і хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне і ахвяру падзякавальную, на ачышчэньне дому Ізраілевага. |
І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом.
Бо цар Юдэі Эзэкія выдзеліў для супольнасці тысячу валоў і сем тысяч авечак, а кіраўнікі далі народу тысячу валоў і дзесяць тысяч авечак; такім чынам, святароў асвяцілася вялікае мноства.
А частка маёмасці цара прызначана была на ахвяры цэласпалення заўсёды раніцай і вечарам, таксама ў суботы, і ў дні маладзіка ды ва ўрачыстасці іншыя, як напісана ў законе Майсея.
Цар жа Саламон ды ўся супольнасць Ізраэля, сабраная пры ім перад каўчэгам, складалі ў ахвяру авечак і валоў без ліку: такое бо было мноства ахвяр.
Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.
І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —
А па тых днях, восьмага дня і пазней, святары будуць ускладаць на ахвярніку вашы ахвяры цэласпалення і мірныя ахвяры, і Я буду для вас спагадны”, — кажа Госпад Бог».
І адна авечка са статка ў дзвесце авечак з сакавітых пашаў Ізраэля як падатак, і на ахвяру з ежы, і на ахвяру прымірэння для ачышчэння для іх, — кажа Госпад Бог.
Вось што кажа Госпад Бог: «Брама ўнутранага панадворка, звернутая на ўсход, будзе замкнутая шэсць дзён тыдня, у якія працуюць, а ў дзень суботні будзе адкрытая, але і ў дзень маладзіка павінна быць адкрытая;
Калі якая душа паміж народа зямлі праз няўвагу зграшыць тым, што ўчыніць штосьці з таго, што забаронена законам Госпада, і правініцца,
У шосты дзень прынясіце ў ахвяру восем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.
І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.
Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.
Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб нас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы Духам;