Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 46:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Вось што кажа Госпад Бог: «Брама ўнутранага панадворка, звернутая на ўсход, будзе замкнутая шэсць дзён тыдня, у якія працуюць, а ў дзень суботні будзе адкрытая, але і ў дзень маладзіка павінна быць адкрытая;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Гэта кажа Госпад ГОСПАД: Брама ўнутранага панадворку, зьвернутая на ўсход, будзе замкнёная шэсьць дзён працы, а ў дзень адпачынку будзе адчыненая, і ў дзень маладзіка будзе адчыненая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Так кажа Гасподзь Бог: брама ўнутранага двара, якая выходзіць на ўсход, павінна быць замкнутая шэсьць дзён, а ў суботні дзень яна павінна быць адчыненая і ў дзень маладзіка павінна быць адчыненая.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 46:1
15 Крыжаваныя спасылкі  

У поце твару твайго будзеш есці хлеб, аж пакуль не вернешся ў зямлю, з якой ты ўзяты, бо ты пыл і ў пыл вернешся».


і ён аж дагэтуль знаходзіцца ва ўсходняй браме цара. Гэта былі прыдзверныя ў лагерах левітаў.


Шэсць дзён працуй і выконвай усе справы свае;


І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —


А херубіны стаялі на правым баку дома, калі той чалавек туды ўваходзіў, і воблака запоўніла ўнутраны панадворак.


І змераў ён шырыню ад знешняга боку брамы ніжняй аж да пярэдняга боку ўнутранай брамы звонку — сто локцяў.


І павёў ён мяне да брамы, накіраванай на ўсход,


А калі валадар учыніць добраахвотную ахвяру цэласпалення ці добраахвотную ахвяру прымірэння для Госпада, то хай адкрыюць яму браму, якая выходзіць на ўсход, і хай складзе ён сваё цэласпаленне і свае ахвяры прымірэння так, як гэта звычайна робіць у суботу, і хай выйдзе, ды хай замкнуць браму па яго адыходзе.


І народ зямлі павінен у прысенках брамы гэтае пакланяцца Госпаду ў дні суботы і ў час маладзіка.


а на дзень маладзіка мае гэта быць адно маладое цяля са статка, без заганы, і шэсць авечак, і адзін баран, — усе без заганы,


І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.


Тады начальнік сінагогі, абураны, што Ісус аздараўляў у суботу, казаў, звяртаючыся да людзей: «Ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць, дык у тыя дні прыходзьце і аздараўляйцеся, а не ў дзень суботы».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы