І ўвайшлі тады ўсе князі цара Бабілона і селі ў Сярэдняй браме: Нэргал-Сарэцэр з Самегар-Нэба, Сарсахім, кіраўнік еўнухаў, Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Бабілона.
ЕЗЭКІІЛЯ 26:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад многіх коней яго пакрые цябе іх пыл, ад грукату яго коннікаў, і колаў, і калясніц дрыжаць будуць твае муры, калі ўваходзіць будзе ў брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад мноства коней яго накрые цябе пыл, ад шуму верхаўцоў і колаў і калясьніц затрасуцца сьцены твае, калі ён будзе ўваходзіць у браму тваю, як уваходзяць у разьбіты горад. |
І ўвайшлі тады ўсе князі цара Бабілона і селі ў Сярэдняй браме: Нэргал-Сарэцэр з Самегар-Нэба, Сарсахім, кіраўнік еўнухаў, Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Бабілона.
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і, як бура, калясніцы яго, шпарчэй за арлоў коні яго. Гора нам, бо мы спустошаны!
ад тупату капытоў дужых коней яго, ды ад шуму калясніц яго і грукату колаў іх. Бацькі не будуць звяртаць увагі на сыноў, бо самлеюць іх рукі,
І нахлынуць на цябе на вазах жалезных і калясніцах і з вялікімі дружынамі; зусюль падымуцца супраць цябе ў панцырах, са шчытамі і шлемамі, і дам ім судзіць цябе паводле судоў іх.
Вось што кажа Госпад Бог Тыру: “Ці ад гуку знішчэння твайго і стогнаў тваіх забітых, калі знішчаны будуць яны сярод цябе, не задрыжаць астравы?
Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я навяду на Тыр Набукаданосара, цара Бабілона, з поўначы, цара цароў з конямі, і калясніцамі, і вершнікамі, і з войскам, і з мноствам народа.
асадныя павеці з таранамі наставіць супраць тваіх муроў і разваліць твае вежы зброяй сваёю.
І забілі яны ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны аж да жанчыны, ад дзіцяці аж да старога; таксама валоў, і авечак, і аслоў забілі мечам.
Такім чынам, Ешуа, сын Нуна, паклікаў святароў і сказаў ім: «Нясіце каўчэг запавету, і сем другіх святароў няхай нясуць сем труб і ідуць перад каўчэгам Госпада».