І дабраславіў Бог дзень сёмы і ўсвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усякай працы Сваёй, якую зрабіў Бог, творачы.
ЕЗЭКІІЛЯ 20:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Акрамя таго, даў ім і суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі і каб ведалі, што Я — Госпад, Які іх асвячае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) даў ім таксама суботы Мае, каб яны былі азнакаю паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я - Гасподзь, Які асьвячае іх. |
І дабраславіў Бог дзень сёмы і ўсвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усякай працы Сваёй, якую зрабіў Бог, творачы.
І паказаў Ты ім асвячоную Тваю суботу, і прыказанні, і пастановы, і закон даў ім праз рукі раба Твайго Майсея.
Бачыце, што Госпад даў вам суботу, і таму ў дзень шосты даў вам ежы ўдвая; дзеля таго кожны з вас хай застанецца ў сябе, і ніхто хай не выходзіць з месца свайго ў сёмы дзень».
Шэсць дзён працуйце, а сёмы дзень хай будзе вам святы, субота і адпачынак для Госпада; хто будзе працаваць у той дзень, загіне.
Шчасны чалавек, які так робіць, і сын чалавечы, які гэтага трымаецца, пільнуючы шабат, каб не спаганіць яго, пільнуючы руку сваю, каб не ўчыніць аніякага ліха.
І не выносьце цяжараў з сваіх дамоў у дзень суботы, і не рабіце ніякай работы: святкуйце дзень суботы, як загадаў Я бацькам вашым”».
і святкуйце суботы Мае, каб былі яны знакам паміж Мной і вамі і каб ведалі вы, што Я — Госпад, Бог ваш”.
і Я апаганіў іх ахвярамі іх, калі яны ахвяроўвалі ўсё, што першароднае, каб абудзіць у іх страх ды каб даведаліся, што Я — Госпад».
і пагане даведаюцца, што Я — Госпад, Які асвячае Ізраэль, калі Мая святыня будзе сярод іх назаўсёды”».
І калі будзе справа спрэчная, маюць яны засядаць у судзе і развязваць справы паводле законаў Маіх; маюць пільнаваць законы Мае і пастановы Мае ва ўсіх урачыстасцях Маіх ды святкаваць суботы Мае.
І не зняславіць ён семя свайго сярод сваякоў сваіх, бо Я — Госпад, Які асвячае яго”».
Толькі не будзе ён падыходзіць да заслоны і не будзе падыходзіць да ахвярніка, бо мае загану, і не павінен ён паганіць святыню Маю, бо Я — Госпад, Які асвячае іх”».
І будзеш усвячаць яго, бо ён складае хлебную ахвяру Богу свайму. Дык хай будзе ён святы для цябе, бо святы Я, Госпад, Які асвячае вас.
«Скажы сынам Ізраэля: “У першы дзень сёмага месяца будзе вам адпачынак, напамін, і будзе ў вас святы сход пры гуку труб.
Шэсць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — субота супачынку, сход святы, не будзеце зусім працаваць, бо гэта субота для Госпада ва ўсіх месцах пражывання вашага.
Гэта субота супачынку вашага, і будзеце вы посціць; з вечара дзевятага дня да вечара дзесятага дня будзеце святкаваць суботу вашую».
Дык вось, у пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі збярэце ўсе плады зямлі, будзеце святкаваць урачыстасць Госпада сем дзён; у першы дзень і восьмы будзе адпачынак.
але ў сёмы год хай будзе субота супачынку для зямлі, субота для Госпада. Не будзеш засяваць поля свайго і падразаць вінаградніку свайго.
Дык хай ніхто вас не асуджае за ежу або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,
Хай жа Сам Бог супакою ўсвячае вас ва ўсім, каб дух ваш, і душа, і цела захаваліся беззаганнымі на прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, пакліканым, асвечаным Богам Айцом і захаваным Ісусам Хрыстом: